Навіны

Да ўвагi грамадзян, якія плануюць паездкі ў Польшчу!

18.01.2019
Да ўвагi грамадзян, якія плануюць паездкі ў Польшчу!

Нагадваем, што ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брузгі" (сумежны польскі пункт пропуску "Кузніца Беластоцкая") працягваюцца рамонтныя работы.

Рух аўтатранспарту на ўезд і на выезд з Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца толькі па адной паласе, што істотна ўплывае на прапускную здольнасць і можа прывесці да фарміравання чаргі як грузавога, так і легкавога транспарту на гранiцы.

У сувязі з гэтым рэкамендуем грамадзянам і грузаперавозчыкам улічваць дадзеную інфармацыю для хуткага і камфортнага перасячэння беларуска-польскай гранiцы і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.