Баннеры на главную БЕЛ

Органы пагранiчнай службы атрымалi сучасную тэхніку для выканання інжынерных работ

18.01.2019
Органы пагранiчнай службы атрымалi сучасную тэхніку для выканання інжынерных работ
18 студзеня ў рамках абнаўлення парку інжынернай тэхнікі для патрэбаў Брэсцкай і Гомельскай пагранічных груп, а таксама Мазырскага пагранічнага атрада Дзяржпагранкамітэтам было закуплена 3 адзінкі сучаснай інжынернай тэхнікі - два бульдозера SD-16 «БелДозер» і адзін экскаватар на гусенічным хаду ET18-20LC.

У прыёмцы тэхнікі ад прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў прынялі ўдзел начальнік упраўлення Дзяржпагранкамітэта палкоўнік Андрэй Гірс і начальнік групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння падпалкоўнік Анатоль Казючыц.

«Новая тэхніка дазволіць палепшыць якасць і паменшыць тэрміны выканання інжынерных работ па стварэнні інжынернай інфраструктуры на гранiцы. На сённяшні дзень асабісты састаў інжынерных падраздзяленняў тэрытарыяльных органаў пагранiчнай службы, выконваючы задачы інжынернага забеспячэння, стварае на Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь тую аснову, дзякуючы якой ажыццяўляецца паспяховая ахова гранiц нашай Айчыны "- адзначыў Андрэй Гірс.

На працягу года чакаецца пастаўка яшчэ 4 адзінак інжынернай тэхнікі. Усяго у рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця і мадэрнізацыі інфраструктуры Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь і пагранiчнай тэрыторыі, якая стартавала ў 2014 годзе, было закуплена каля 40 адзінак інжынернай тэхнікі. Дадзеная праграма працягнецца да 2022 года.