Навіны

Транзітны патэнцыял і мінімізацыя чэргаў на гранiцы абмеркаваны пагранiчнiкамi Беларусі і Латвіі

21.12.2018
Транзітны патэнцыял і мінімізацыя чэргаў на гранiцы абмеркаваны пагранiчнiкамi Беларусі і Латвіі

20 снежня ў пункце пропуску Грыгароўшчына Полацкага пагранічнага атрада адбылася сустрэча прадстаўнікоў пагранiчнага кантролю цэнтральных апаратаў пагранічных ведамстваў Беларусі і Латвіі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік упраўлення пагранічнага кантролю Дзяржпагранкамітэта Беларусі палкоўнік Алег Ляшук. Інтарэсы латвійскага боку прадстаўляў начальнік упраўлення пагранічных праверак і іміграцыйнага кантролю дзяржаўнай пагранiчнай аховы Латвіі палкоўнік-лейтэнант Рыналдс Бэлiйс.

У сваім выступе Алег Ляшук выказаў думку аб тым, што сумесныя намаганні пагранічнікаў Беларусі і Латвіі забяспечваюць стабільнае функцыянаванне пунктаў пропуску.

Падчас рабочай сустрэчы былі абмеркаваны практычныя меры, якія прымаюцца для нарошчвання транзітных магчымасцяў і забеспячэння рытмічнасці пунктаў пропуску.