Баннеры на главную бел

У пункце пропуску «Весялоўка» грамадзянін Туркменістана спрабаваў правезці сваю суайчынніцу праз гранiцу ў багажніку аўтамабіля

04.01.2019


Днём 3 студзеня пры афармленні на выезд з Беларусі аўтамабіля ВАЗ расійскай рэгістрацыі гомельскія пагранічнікі выявілі парушальніцу гранiцы.

Іх увагу падчас агляду багажніка транспартнага сродку сумесна з супрацоўнікам мытні прыцягнула буйнагабарытная гаспадарчая сумка, якая "падавала прыкметы жыцця». У ёй была знойдзена 22-гадовая грамадзянка Туркменістана, якая з дапамогай свайго суайчынніка такім спосабам разлічвала перасекчы гранiцу.

Выхадцы з Цэнтральнай Азіі затрыманыя і змешчаныя на час разбіральніцтва ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама. Пачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь за замах на незаконнае перасячэнне гранiцы і парушэнне правілаў знаходжання. Маладому чалавеку таксама пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па п.13 ч.7 артыкула 2.4 КаАП за дапамаганне ў незаконным перасячэнні гранiцы.