У пункце пропуску «Макраны» затрыманыя боепрыпасы, якія незаконна спрабавалі завезці з Украіны

3 студзеня ў пункце пропуску «Макраны» афармленне на ўезд з Украіны праходзіў 34-гадовы жыхар горада Бяроза. Падчас праверкі аўтамабіля Volkswagen, якім кіраваў мужчына, брэсцкія пагранiчнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні выявілі 8 патронаў 12 калібру да гладкаствольнай паляўнічай зброі.
Боепрыпасы канфіскаваны мытняй. Праводзіцца далейшае разбіральніцтва.
Боепрыпасы канфіскаваны мытняй. Праводзіцца далейшае разбіральніцтва.