Адносна прыпынення работы польскага пункта пропуску Баброўнікі
Польскае пагранведамства праінфармавала беларускі бок аб тым, што з 10 лютага з 12:00 (час варшаўскі) польскі пункт пропуску Баброўнікі афіцыйна прыпыняе афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія ідуць праз дзяржаўную граніцу, на нявызначаны час.

Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак у Польшчу. Для руху грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску Кукурыкі (з беларускага боку Казловічы), а для легкавога – пункт пропуску Цярэспаль (з беларускага боку Брэст).