Баннеры на главную БЕЛ

Дзеянні польскіх уладаў могуць прывесці да калапсу па абодва бакі граніцы

10.02.2023

Падставай для закрыцця пункта пропуску Баброўнікі польскія афіцыйныя асобы называюць гарантаванне грамадскай бяспекі. Беларускі бок, у сваю чаргу, не бачыць аб'ектыўных прычын для закрыцця пункта пропуску, а гэтая падстава не адпавядае рэчаіснасці з прычыны адсутнасці пагрозы з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 Дзеянні польскіх уладаў могуць прывесці да калапсу па абодва бакі граніцы

Пачынаючы з 2020 года польскія ўлады закрывалі каналы міжнародных зносін пад рознымі падставамі. У выніку падобных рашэнняў з 6 пунктаў пропуску функцыянавалі толькі 3, што негатыўна адбівалася на абстаноўцы па абодва бакі граніцы і прыводзіла да акцый пратэсту польскіх грузаперавозчыкаў, якія фактычна жылі ў чэргах з-за запаволенага афармлення польскага боку.

Пасля закрыцця яшчэ аднаго польскага пункта пропуску сітуацыя стане катастрафічнай і можа прывесці да калапсу ў прыграніччы, бо нагрузка на 2 астатнія пункты пропуску крытычна ўзрасце. Грузавікі змогуць перасякаць граніцу на польскім напрамку толькі праз пункт пропуску Кукурыкі (Казловічы), а легкавы транспарт – толькі праз пункт пропуску Цярэспаль (Брэст).

Акрамя таго, грамадзяне Польшчы, якія прыбываюць у Беларусь па бязвізу, змогуць уязджаць толькі праз пункт пропуску Цярэспаль. З пачатку дзеяння бязвізавага парадку ўезду ў нашу краіну прыехала каля 26 тысяч грамадзян Польшчы, каля 10 тысяч з якіх прыбылі праз пункт пропуску Баброўнікі.

Рашэнне польскага боку аб закрыцці яшчэ аднаго канала міжнародных зносін у рэальнасці накіравана не на забеспячэнне грамадскай бяспекі, а на далейшае абвастрэнне сітуацыі на граніцы і абмежаванне ўзаемных паездак грамадзян.