Мясцовы збор за перасячэнне граніцы ўводзіцца з 1 лютага

Збор пры выездзе з краіны ўводзіцца абласнымі саветамі дэпутатаў Брэсцкага, Гродзенскага і Віцебскага рэгіёнаў у адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь» і ад 30 снежня 2022 г. № 230-З «Аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання». Ён будзе дзейнічаць з 1 лютага 2023 года да 1 студзеня 2025 года.
Плата спаганяецца за выезд механічнага транспартнага сродку, які мае не менш як чатыры колы, тэхнічна дапушчальная максімальная маса якога не перавышае 5 тон, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын.
На тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей збор для транспартных сродкаў да пяці тон, зарэгістраваных як у Беларусі, так і за яе граніцамі, устаноўлены ў памеры адной базавай велічыні (37 беларускіх рублёў). Яго сума не залежыць ад колькасці пасажыраў.
Дакумент, які пацвярджае выплату збору, прадастаўляецца ў папяровым або электронным выглядзе ў пунктах пропуску супрацоўніку органаў пагранічнай службы (у выпадку ажыццяўлення пагранічнага кантролю мытнымі органамі дакумент аб аплаце прадастаўляецца службовай асобе мытні).
Калі індывідуальны прадпрымальнік або арганізацыя аплацілі падатак са свайго рахунку, то пры выездзе за граніцу трэба дадаткова прад'явіць экзэмпляр плацежнай інструкцыі з пазнакай банка.
Што павінна быць указана ў дакуменце аб аплаце збору?
У дакуменце павінны змяшчацца прозвішча плацельшчыка (або найменне арганізацыі), сума і дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, прызначэнне плацяжу.
Важна ведаць
Збор выплачваецца ў даход бюджэту той вобласці, у якой размешчаны пункт пропуску.
Напрыклад, калі выезд запланаваны праз пункт пропуску Бераставіца (Гродзенская вобласць), а аплата збору праведзена ў бюджэт Брэсцкай вобласці, збор не з'яўляецца выплачаным.
Дзе і як можна заплаціць збор?
Аплату збору можна ажыццявіць як да перасячэння дзяржаўнай граніцы, аплаціўшы загадзя ва ўстанове банка, так і пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы пры наяўнасці аддзялення банка ў пункце пропуску.
Органы пагранічнай службы рэкамендуюць ажыццяўляць аплату збору да прыбыцця ў пункт пропуску, каб пазбегнуць праблем з ажыццяўленнем плацяжоў, а таксама для скарачэння часу перасячэння граніцы.
Каму не трэба плаціць збор?
Вызваленне ад выплаты збору асобных катэгорый асоб вызначаецца п.7 арт. 4 закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З «Аб змене Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь» і рашэннем абласных саветаў дэпутатаў: Брэсцкага, Гродзенскага, Віцебскага.