Баннеры на главную бел

Дзяржпагранкамітэт аб'яўляе творчы конкурс да 105-годдзя пагранічнай службы

27.01.2023

Пагранічная служба Беларусі 28 мая адзначыць 105-годдзе з дня ўтварэння! У святле гэтага свята мы праводзім з 27 студзеня па 1 мая конкурс на лепшы літаратурны, музычны твор аб пагранічнай службе і лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў пагранічнай службы!



Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Лепшы празаічны твор аб пагранічнай службе»;

«Лепшы паэтычны твор аб пагранічнай службе»;

«Лепшая песня аб пагранічнай службе»;

«Лепшы фотарэпартаж аб пагранічнай службе»;

«Лепшы відэасюжэт аб пагранічнай службе»;

«Лепшы матэрыял у тэкставай форме аб пагранічнай службе»;

«Лепшы стыкер-пак».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:

1. Падаць заяўку ўстаноўленай формы;

2. Падпісаць матэрыял - «На конкурс да 105-годдзя пагранічнай службы»;

3. Накіраваць работу да 1 мая 2023 г. на электронную пошту konkurs@ops.gov.by (тэлефон для даведкі: 8 (017) 287 06 15).

Работы прымаюцца ў выглядзе файлаў (спасылак на запампоўку файлаў). Асноўнымі крытэрыямі выбару пераможцаў конкурсу з'яўляюцца: адпаведнасць тэматыцы, мастацкая арыгінальнасць, якасць выканання работы, адзінства зместу і формы, сэнсавае напаўненне, аўтарская манера і ідэя, цэласнасць успрымання.

«Лепшы празаічны твор аб пагранічнай службе» і «Лепшы паэтычны твор аб пагранічнай службе»

Для ўдзелу ў названых намінацыях матэрыялы прадстаўляюцца ў электронным выглядзе ў фармаце .pdf. Ад аднаго аўтара на конкурс можа быць прадстаўлена некалькі работ.

«Лепшая песня аб пагранічнай службе»

Для ўдзелу ў намінацыі аўдыёзапісы прадстаўляюцца ў фармаце .mp3, тэкст і ноты прадстаўляюцца ў электронным выглядзе ў фармаце .pdf.

Песні, якія прадстаўляюцца на конкурс, могуць быць на беларускай ці рускай мовах. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца творы ў розных музычных жанрах і стылях.

У выпадку немагчымасці прадстаўлення аўтарамі аўдыёзапісу, па рашэнні конкурснай камісіі можа быць разгледжаны варыянт фартэпіяннага клавіра.

Ад аднаго аўтара можа быць прадстаўлена некалькі работ.

«Лепшы фотарэпартаж аб пагранічнай службе»

Для ўдзелу ў намінацыі прымаюцца фотарэпартажы, размешчаныя ў перыяд з 1 студзеня па 1 мая 2023 г. у СМІ (дзейнасць СМІ не павінна парушаць заканадаўства Рэспублікі Беларусь).

Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за 3 фотарэпартажы са спасылкай на крыніцу размяшчэння.

«Лепшы відэасюжэт аб пагранічнай службе»

Для ўдзелу ў намінацыі прымаюцца работы, размешчаныя ў перыяд з 1 студзеня па 1 мая 2023 г. у СМІ (дзейнасць СМІ не павінна парушаць заканадаўства Рэспублікі Беларусь).

Відэасюжэты павінны быць працягласцю да 3-х хвілін, раздзяленнем не менш за FullHD (у фармаце .mp4).

Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за 3 відэасюжэты са спасылкай на крыніцу размяшчэння.

«Лепшы матэрыял у тэкставай форме аб пагранічнай службе»

Для ўдзелу ў намінацыі прымаюцца работы непадзейнага характару, размешчаныя ў СМІ ў перыяд з 1 студзеня па 1 мая 2023 г.

Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за 3 матэрыялы са спасылкай на крыніцу размяшчэння.

«Лепшы стыкер-пак»

Для ўдзелу ў намінацыі прымаюцца:

вектарныя выявы ў фарматах .pdf, .eps, .ai, .afdesign, .cdr;

растравыя выявы ў фармаце .png;

аніміраваныя стыкеры ў фармаце .tgs.

Радзяленне выявы – 512 на 512 пікселяў.

Стыкеры павінны ілюстраваць пагранічнаю службу Рэспублікі Беларусь (пагранічнік, пагранічны сабака, пагранічны знак, бінокль і да т.п.).

Дапускаецца выкарыстанне ў стыкерах персанажаў у гістарычнай ваеннай форме адзення для адлюстравання асобных тэм стыкер-пакаў (напрыклад, пагранічнік у ваеннай форме адзення часоў Вялікай Айчыннай вайны да стыкера па тэматыцы Дня Перамогі).

У стыкерах могуць быць выкарыстаны агульнапрынятыя надпісы (напрыклад, «Прывітанне», «Добрай ночы», «Лайк» і іншыя), а таксама надпісы з прафесійнай тэрміналогіі органаў пагранічнай службы (напрыклад, «У нарад», «Назіраю», «Трывожная група, у ружжо!» і іншыя).

Колькасць стыкераў у наборы павінна складаць ад 10 да 20 штук. Ад аднаго ўдзельніка прымаецца не больш за 2 стыкер-пакі.

Арганізатары конкурсу маюць права са згоды аўтараў выкарыстоўваць прадстаўленыя на конкурс работы ў некамерцыйных мэтах з абавязковай спасылкай на аўтарства.

Для ўдзелу ў намінацыях «Лепшы празаічны твор аб пагранічнай службе», «Лепшы паэтычны твор аб пагранічнай службе», «Лепшая песня аб пагранічнай службе» і «Лепшы стыкер-пак» дапускаюцца работы, якія раней не размешчаны ў СМІ і не выконваліся публічна.

Матэрыялы, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.

Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляецца конкурснай камісіяй да 1 чэрвеня 2023 года.

Удзельнікі конкурсу, якія занялі 1, 2 і 3-е месцы ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі, а таксама дыпломамі з прысваеннем звання лаўрэата.

Найбольш актыўным удзельнікам конкурсу, якія не сталі лаўрэатамі, па рашэнню конкурснай камісіі могуць быць уручаны спецыяльныя дыпломы.