Патрон і падазронае рэчыва пагранічнікі знайшлі ў аўто на лафеце

02.02.2023

Абодва інцыдэнты адбыліся 1 лютага на граніцы з Літвой.

Патрон і падазронае рэчыва пагранічнікі знайшлі ў аўто на лафеце

Першы – у пункце пропуску Беняконі. Вадзіцель грузавога аўтамабіля з лафетам накіроўваўся з Літвы ў Беларусь. Падчас агляду аўто пагранічны нарад знайшоў патрон калібра 9 мм і рэчыва цёмна-зялёнага колеру.

Другі выпадак здарыўся ў пункце пропуску Прывалка. Вадзіцелем аўтацягніка аказаўся грамадзянін Грузіі, які накіроўваўся ў нашу краіну. У падшклянку Alfa Romeo пагранічнікі знайшлі банку з рэчывам цёмнага колеру.

У абодвух выпадках назначана экспертыза знойдзеных прадметаў, па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка здарэння.

Звяртаем увагу асоб, якія ажыццяўляюць перавозку транспартных сродкаў праз граніцу, на неабходнасць дбайнай праверкі салонаў аўтамабіляў. Няўважлівасць можа нанесці не толькі матэрыяльную шкоду, але і абярнуцца прыцягненнем да крымінальнай адказнасці.