Баннеры на главную бел

Падраздзяленні граніцы абсталёўваюць сучаснымі грузавікамі «Волат»

19.01.2023

У мэтах укамплектавання органаў пагранічнай службы сучаснымі ўзорамі аўтамабільнай тэхнікі айчыннай вытворчасці ў 2022 годзе па рашэнню Кіраўніка дзяржавы ў органы пагранічнай службы пастаўлена 20 адзінак грузавых аўто МЗКЦ-500200 "Волат".



«Аўтамабіль зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. Мадэрнізаваныя ўзоры паступаюць у падраздзяленні граніцы, а таксама ў наш цэнтр для падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі С», - распавёў начальнік цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння падпалкоўнік Ігар Дзядзюля.

"Волат" прызначаны для выканання шырокага спектру задач ва ўмовах бездарожжа і перасечанай мясцовасці. Ён паспяхова прайшоў доследную эксплуатацыю ва ўмовах Мерлінскага палігона, пасля чаго ў сакавіку 2015 года прыняты на ўзбраенне органаў пагранічнай службы, замяніўшы "ГАЗ-66" савецкай вытворчасці.

Грузавік здольны перавозіць да 21 чалавека. Працаздольны ў тэмпературным дыяпазоне ад -40ºС да +50ºС.

Асноўнымі перавагамі МЗКЦ-500200 «Волат» перад існуючымі аналагамі з'яўляюцца:

- незалежная спружынная падвеска, якая забяспечвае высокую праходнасць у забалочаных і цяжкадаступных месцах;

- значны кут папярочнай устойлівасці;

- дызельны рухавік магутнасцю 215 сіл, які дазваляе перавозіць груз масай да 3 тон;

- магчымасць блакіроўкі міжвосевага і міжколавых дыферэнцыялаў.

Цяпер на ўкамплектаванні органаў пагранічнай службы знаходзяцца 40 адзінак МЗКЦ-500200.