Баннеры на главную бел

Мужчына з марыхуанай і ў стане наркатычнага ап'янення затрыманы на граніцы

27.09.2022

У аўтадарожным пункце пропуску Беняконі ў пачатку верасня пагранічны нарад затрымаў жыхара Гомельшчыны, які ехаў на аўтамабілі з Літвы ў Беларусь.



З дапамогай службовага сабакі лідскія пагранічнікі выявілі ў 50-гадовага грамадзяніна поліэтыленавы пакет з рэчывам светла-карычневага колеру. Ён быў схаваны ў пачку з-пад семечак.

Экспертыза пацвердзіла, што канфіскаванае рэчыва з'яўляецца марыхуанай.

Акрамя таго, агляд паказаў, што ў момант перасячэння граніцы затрыманы знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення.

За незаконны абарот і перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз дзяржаўную граніцу мужчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.