Вялікі штраф пагражае жанчыне за дапіску ў пашпарце

27.09.2022

Пагранічнікі 25 верасня ў пункце пропуску Брэст выявілі дакумент з падробленым тэрмінам дзеяння.

Вялікі штраф пагражае жанчыне за дапіску ў пашпарце

Грамадзянка Беларусі, якая жыве ў Германіі, уязджала ў нашу краіну з Польшчы. Яна прад'явіла беларускі пашпарт, тэрмін дзеяння якога самастойна працягнула на 10 месяцаў.

Паводле яе слоў, без гэтага сапраўднага дакумента немагчыма афармленне нямецкага пашпарта. Менавіта таму яна вырашыла парушыць закон, замяніўшы першую лічбу ў графе "месяц" з нуля на адзінку.

У адносінах да жанчыны распачаты адміністрацыйны працэс за спробу парушэння граніцы. Пашпарт грамадзянкі канфіскаваны, таксама ёй пагражае штраф ад 10 да 100 базавых велічыняў (ад 320 да 3200 рублёў).

Звяртаем увагу, што пры страце або пашкоджанні пашпарта неабходна звяртацца ў пасольства (консульства) Рэспублікі Беларусь у краіне вашага знаходжання.

Самастойнае ўнясенне любых змен у асноўны дакумент забаронена. Падобныя дзеянні прыводзяць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.