Баннеры на главную бел

Аб змяненнях правілаў утрымання і выкарыстання лятальных апаратаў у пагранзоне і пагранпаласе

07.09.2022
Аб змяненнях правілаў утрымання і выкарыстання лятальных апаратаў у пагранзоне і пагранпаласе

года, пры выкарыстанні дрона на рэжымнай тэрыторыі, незалежна ад яго масы, неабходна апавяшчаць бліжэйшы тэрытарыяльны орган пагранічнай службы. Раней ужыванне лятальных апаратаў масай менш за 1 кг не падлягала дадзенай працэдуры.

Нагадваем!

Забаронена выкарыстанне і (або) валоданне "беспілотнікам" у пагранічнай паласе, а таксама яго пакіданне па-за населенымі пунктамі, размешчанымі ў пагранічнай зоне, без апавяшчэння органаў пагранічнай службы;

⚠️ Пэўныя віды беспілотнікаў перад выкарыстаннем у межах пагранічнай зоны падлягаюць дзяржрэгістрацыі. Падрабязную інфармацыю можна даведацца ў Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранса Беларусі.

Правілы выкарыстання "беспілотнікаў" рэгламентуюцца ч. 2 арт. 39 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 г. № 419-З "Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь" і Пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2015 г. № 13 "Аб правілах утрымання і выкарыстання ў пагранічнай зоне і пагранічнай паласе лятальных апаратаў" .

☝️Акрамя таго, у Беларусі дзейнічаюць забароненыя зоны для выкарыстання "беспілотнікаў". Афіцыйнае графічнае адлюстраванне каардынат зон існуе толькі на публічнай кадастравай карце ДУП "Нацыянальнае кадастравае агенцтва".

Для адлюстравання забароненых зон неабходна абраць наступныя ўкладкі:

- Пласты

- Дадатковыя пласты

- Зоны абмежаванняў/забароненыя/небяспечныя/забароненыя для выкарыстання БЛА і авіямадэляў.

З пачатку года пагранічнікамі зафіксавана 20 выпадкаў парушэння пагранрэжыму з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў.

Штраф за невыкананне правілаў выкарыстання "беспілотнікаў" у пагранпаласе дасягае 50 базавых велічынь, у пагранічнай зоне - 20.