Баннеры на главную бел

Грамадзянін Латвіі з пнеўматычным пісталетам і дубінкай спрабаваў уехаць у Беларусь

06.09.2022

У аўтадарожным пункце пропуску Беняконі 6 верасня лідскія пагранічнікі выявілі ў жыхара Рыгі пнеўматычны пісталет і дубінку.

Грамадзянін Латвіі з пнеўматычным пісталетам і дубінкай спрабаваў уехаць у Беларусь

Мужчына накіроўваўся ў Рэспубліку Беларусь на легкавым аўтамабілі. Ён растлумачыў наяўнасць "набору для самаабароны" тым, што забыўся выкласці яго перад паездкай за граніцу.

Усе прадметы канфіскаваны, перададзены супрацоўнікам міліцыі для правядзення экспертызы. Праводзіцца разбіральніцтва.