Баннеры на главную бел

Пагранічнікі знайшлі патроны ў аўто, увезеным з Літвы

12.09.2022

У пункце пропуску Катлоўка 10 верасня пры аглядзе аўтамабіля, які транспартуецца на счэпцы з Літвы ў Беларусь, выяўлена 8 патронаў да агнястрэльнай зброі.



Перавозчык заявіў, што не ведаў аб наяўнасці боепрыпасаў у аўто, якія буксіруецца.

Органам дазнання Смаргонскай пагранічнай групы распачата даследчая праверка. Прадметы канфіскаваны для правядзення экспертызы.

Звяртаем увагу асоб, якія ажыццяўляюць перавозку транспартных сродкаў праз граніцу, на неабходнасць дбайнай праверкі салонаў аўтамабіляў. Няўважлівасць можа нанесці не толькі шкоду, але і абярнуцца прыцягненнем да крымінальнай адказнасці.