Баннеры на главную бел

Парламентарыі абмеркавалі з пагранічнікамі практыку прымянення заканадаўства

15.09.2022

У Інстытуце пагранічнай службы 14 верасня адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы. Дэпутаты з прадстаўнікамі органаў пагранічнай службы прааналізавалі практыку прымянення законаў у сферы гарантавання пагранічнай бяспекі.

Парламентарыі абмеркавалі з пагранічнікамі практыку прымянення заканадаўства

На сустрэчы былі разгледжаны пытанні практычнага прымянення заканадаўства пры арганізацыі і ахове дзяржаўнай граніцы, а таксама праблемы прававога рэгулявання грамадскіх адносін і выпрацоўка прапаноў па іх вырашэнню.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Маркевіч адзначыў: "Сёння нам неабходна "зверыць гадзіннікі", каб актывізаваць працэсы забеспячэння пагранбяспекі для міру і спакою нашых людзей".

Таксама дэпутат расказаў, што падрыхтаваны ўжо змяненні ў закон аб дзяржаўнай граніцы, якія накіраваны на забеспячэнне бяспекі грамадзян, якія знаходзяцца ў пагранічнай паласе.