Новае пастановачнае відэа ад польскіх пагранічнікаў

19.09.2022

Пагранічная варта Польшчы распаўсюджвае ў Сеці відэа, дзе нібыта беларускія пагранічнікі не перашкаджаюць бежанцам у перасячэнні граніцы.



На відэа адсутнічае характэрная для Польшчы інжынерная загарода – пяцімятровая агароджа, якая ўстаноўлена ўздоўж усёй польска-беларускай граніцы. Акрамя таго, участак мясцовасці, прадстаўлены на запісе, немагчыма ідэнтыфікаваць з-за нізкай якасці здымкі.

Паказанае месца здарэння відавочна знаходзіцца ў заняпадзе. Трэба падкрэсліць, што беларуская граніца заўсёды змяшчаецца ў належным парадку і рэгулярна ачышчаецца ад расліннасці.

Сукупнасць названых фактаў даказвае, што прадстаўленае відэа - чарговы сфабрыкаваны фэйк, закліканы дыскрэдытаваць органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.