Баннеры на главную бел

Першакурснікі Інстытута пагранічнай службы прынялі Ваенную прысягу

27.08.2022

Сёння, 27 жніўня, на страявым пляцы Інстытута пагранслужбы адбыўся ўрачысты рытуал прывядзення да Ваеннай прысягі. Клятву на вернасць Радзіме ў прысутнасці кіраўніцтва і афіцэраў пагранічнага ведамства, Інстытута пагранічнай службы, родных і сяброў зачыталі 74 курсанты.

Першакурснікі Інстытута пагранічнай службы прынялі Ваенную прысягу

На працягу жніўня маладыя людзі асвойвалі курс пачатковай вайсковай падрыхтоўкі ў навучальным цэнтры Інстытута. Ужо прайшлі заняткі па тактыцы пагранічнай службы, інжынернай падрыхтоўцы, агульнавайсковай тактыцы, вучэбныя стрэльбы і страявыя трэніроўкі.

Сярод цяперашніх першакурснікаў - большасць выпускнікоў агульнаадукацыйных школ, шасцёра з якіх маюць «залатыя» медалі. Кожны чацвёрты – раней праходзіў тэрміновую або кантрактную службу. Ёсць сярод іх і тыя, хто паспяхова скончыў навучанне ў кадэцкіх вучылішчах альбо ваенна-патрыятычных класах пагранічнай скіраванасці. Асаблівасцю гэтага набору таксама стаў прыём дзяўчат на спецыяльнасць "Ідэалагічная работа".

Старшыня Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Анатоль Лапо выступіў з прывітальным словам і павіншаваў курсантаў і іх бацькоў з урачыстай падзеяй. Ён падкрэсліў, што кожнаму першакурсніку трэба будзе напружана працаваць для асваення выбранай прафесіі, спасцігаць усе яе тонкасці, выхоўваць у сабе афіцэрскія якасці, каб заўсёды і ва ўсім быць прыкладам для падначаленых.

Да слоў віншаванняў таксама далучыліся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі палкоўнік запасу Аляксандр Маркевіч, заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь, ветэран вайны ў Афганістане, начальнік факультэта пагранічных войскаў Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь з 1997 па 2010 гг. палкоўнік у адстаўцы Віктар Петрыкевіч, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь іерэй Іаан Кавалёў, а таксама родныя і блізкія.

Пасля завяршэння мерапрыемства курсантам было дадзена права на сваё першае звальненне.