Баннеры на главную бел

У музеі гісторыі пагранічнай службы адбылося гашэнне паштовых марак, прысвечаных службовым сабакам

20.05.2022

Сёння ў Інстытуце пагранічнай службы прайшла цырымонія гашэння дзяржаўных знакаў паштовай аплаты "Службовыя сабакі пагранічнай службы Беларусі". У ёй прынялі ўдзел Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лапо і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

У музеі гісторыі пагранічнай службы адбылося гашэнне паштовых марак, прысвечаных службовым сабакам

Распрацоўкай паштовага праекта займаліся Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта" ва ўзаемадзеянні з Дзяржпагранкамітэтам. Ён складаецца з двух мастацкіх марак, спецыяльнага канверта і двух памятных штэмпеляў.

Тыраж марак, дызайн якіх распрацаваны мастаком Марынай Віткоўскай, складае 30 тысяч экзэмпляраў. Ужо сёння яны будуць даступны ў паштовых аддзяленнях краіны для выкарыстання па прамым назначэнні пры аплаце паштовых адпраўленняў. Хоць, безумоўна, маркі таксама будзе ўяўляць цікавасць для калекцый філатэлістаў.

Гэта ўжо не першы такі праект з пагранічным ведамствам. Раней у выніку сумеснай работы ўжо была выпушчана паштовая прадукцыя да юбілейных дат органаў пагранічнай службы, да подзвігу пагранічнікаў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны і іншых падзей.

Пасля ўрачыстай цырымоніі супрацоўнікі кіналагічнага цэнтра са сваімі гадаванцамі прадэманстравалі элементы дрэсіроўкі, а таксама затрыманне навучальных парушальнікаў