Навіны

Названы найлепшыя спецыялісты пагранічнага кантролю Беларусі

25.05.2022

Сёння, 25 мая, у сталіцы адбыліся спаборніцтвы найлепшых спецыялістаў пагранкантролю з усёй краіны.

Названы найлепшыя спецыялісты пагранічнага кантролю Беларусі

У іспытах прынялі ўдзел 27 прадстаўнікоў тэрытарыяльных органаў і 2 курсанты трэцяга курса Інстытута пагранічнай службы.

Удзельнікі спаборніцтваў прадэманстравалі свае веды і навыкі ў праверцы дакументаў пры дапамозе прыбораў пагранічнага кантролю, ідэнтыфікацыі знешнасці, а таксама ўзровень валодання іншаземнымі мовамі.

Камандны прыз - пераходзячы кубак - уручаны ваеннаслужачым Атрада пагранічнага кантролю "Мінск". Другое месца заняла каманда Гомельскай пагранічнай групы, трэцяе - прадстаўнікі Гродзенскай пагранічнай групы.

Пераможцам сярод начальнікаў зменаў пагранкантролю прызнаны прадстаўнік Атраду пагранічнага кантролю «Мінск» - маёр Алег Кучынскі. Лепшым старшым кантралёрам стаў малодшы лейтэнант Аляксей Кебікаў з Гомельскай пагранічнай групы, а прадстаўнік Смаргонскай пагранічнай групы прапаршчык Ліяна Балахомская - лепшым кантралёрам.

Штогадовае першынство спецыялістаў пагранічнага кантролю дае магчымасць вызначыць узровень прафесіяналізму супрацоўнікаў і напрамкі далейшага ўдасканалення метадаў, спосабаў, а таксама тэхнічных сродкаў.