Навіны

Бязвізавы ўезд для грамадзян Літвы і Латвіі дазволены да канца года

15.05.2022

Улічваючы высокі попыт на беларускі бязвіз з боку іншаземных грамадзян, кіраўніцтвам краіны прынята рашэнне аб працягу права на бязвізавы ўезд. Грамадзяне Літвы і грамадзяне (неграмадзяне) Латвіі маюць магчымасць прыбыць ў Беларусь без візы да 31 снежня ўключна.

Бязвізавы ўезд для грамадзян Літвы і Латвіі дазволены да канца года

Увогуле з 15 красавіка ў Беларусі прыехала каля 52 тысяч грамадзян Літвы і Латвіі, 65% з якіх прыбылі па бязвізу.

Нагадваем, што перасячэнне граніцы без візы для грамадзян Латвіі (якія маюць статус неграмадзянін Латвіі) і Літвы будзе магчыма ў пунктах перасячэння на беларуска-латвійскім і беларуска-літоўскім участках граніцы. На працягу гэтага перыяду названыя катэгорыі грамадзян могуць скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь неабмежаваную колькасць разоў і знаходзіцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Таксама для катэгорыі тых, хто прыбывае, дазволена наведванне пагранічнай зоны без пропуску. Для гэтах пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь у прапускным пункце неабходна паведаміць супрацоўніку пагранічнай службы аб намеры наведвання пагранічнай зоны, указаць населеныя пункты і мэту іх наведвання.

 Важна! Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь усім іншаземным грамадзянам неабходна прад'яўляць сапраўдны дакумент для выезду за граніцу, зялёную карту (пры паездкі на аўтамабілі), адмоўны ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі, а таксама мець пры сабе медыцынскую страхоўку.