Баннеры на главную бел

Іншаземцам дазволілі транзіт праз пагранзону да некаторых тураб'ектаў без пропуску

16.05.2022

Рашэннямі Віцебскага, Брэсцкага і Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта па прапанове органаў пагранічнай службы вызначаны маршруты для наведвання іншаземцамі турыстычных аб'ектаў у пагранічнай зоне/паласе без прадастаўлення пропуску.

Іншаземцам дазволілі транзіт праз пагранзону да некаторых тураб'ектаў без пропуску Фота носіць ілюстрацыйны характар

Іншаземным грамадзянам для бесперашкоднага праезду па гэтых маршрутах да месца адпачынку ў пагранічнай зоне або паласе спатрэбіцца толькі пашпарт.

Праезд да тураб'екта дазволены ўстаноўленымі найкарацейшымі шляхамі па аўтадарогах агульнага прызначэння, чыгунках і водных маршрутах.

Таксама, пры транзіце праз пагранзону дазваляецца наведваць аб'екты прыдарожнага сервісу.