Вынік «бязвізавага месяца»: Беларусь наведалі больш за 35 тысяч грамадзян Літвы і Латвіі
У нашу краіну з 15 красавіка па 15 мая ўключна па бязвізу прыехалі 35224 іншаземцы: 22454 грамадзян Літвы, 9098 грамадзян і 3672 неграмадзяніна Латвіі.

З 15 красавіка ў Беларусь прыбылі больш за 54 тысячы грамадзян Латвіі і Літвы. 65% з іх прыехалі з гэтых дзяржаў у бязвізавым парадку.
Нагадаем, што кіраўніцтвам краіны прадоўжаны бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і грамадзян (неграмадзян) Латвіі да канца бягучага года.
Уся інфармацыя аб правілах і парадку выкарыстання «бязвізавай магчымасцю» размешчана на нашым інтэрнэт-партале.