Навіны

Анатоль Лапо павіншаваў пагранічнікаў з Днём Перамогі

08.05.2022

Таварышы афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты, салдаты! Паважаныя работнікі! Дарагія ветэраны! Ад сябе асабіста і калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі! Для нас памяць аб Вялікай Айчыннай вайне – святая, а захаванне гістарычнай праўды аб ёй – выбар беларускага народа.

Анатоль Лапо павіншаваў пагранічнікаў з Днём Перамогі

Устойлівасць і мужнасць салдат Перамогі, іх вернасць высокім ідэалам і воінскаму абавязку для ўсіх нас і для будучых пакаленняў беларусаў – найвялікшы прыклад любові да Радзімы, напамін аб каштоўнасці міру і недапушчэнні адраджэння фашызму.

У бягучым Годе гістарычнай памяці асаблівы сэнс і значэнне для нашага маладога пакалення набываюць подзвігі пагранічнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, іх мужнасць, гераізм і вернасць Радзіме як крыніца захавання і ўмацавання адзінства.

Асаблівыя словы віншавання адрасаваны нашым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Вы ў нашых сэрцах. Павага і падзяка да вас ніколі не вычэрпваюцца.

Паважаныя таварышы! Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў у службе на карысць роднай