Баннеры на главную бел

Паблізу латвійскай загароды паў яшчэ адзін лось

10.05.2022

Сёння, 10 мая, у Браслаўскім раёне паблізу ад беларуска-латвійскай граніцы знойдзены загінулы лось.



Спрабуючы пераадолець калючую загароду на латвійскім баку, жывёла атрымала глыбокія рэзаныя раны. Ад калецтва і кровастраты лось упаў за некалькі метраў ад агароджы.

На месца выкліканы супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Праблема гібелі жывёл ад "канцэрціны" не цікавіць еўрапейскія прыродаахоўныя арганізацыі. І гэта нягледзячы на той факт, што менавіта Еўропа стала ініцыятарам устаноўкі загарод, якія працягваюць забіваць дзікіх звяроў.