Навіны

У латвійскім пункце пропуску Патэрніекі (Грыгароўшчына) магчыма запаволенне руху транспарту

11.05.2022

Паводле афіцыйнай інфармацыі латвійскага боку з 20 мая па 15 ліпеня на дарожным участку ў пункце пропуску Патэрніекі (Грыгароўшчына) будуць праводзіцца работы па замене асфальтавага пакрыцця.

У латвійскім пункце пропуску Патэрніекі (Грыгароўшчына) магчыма запаволенне руху транспарту

У сувязі з гэтым магчыма павелічэнне часу перасячэння граніцы.

Рэкамендуем улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак і выбіраць альтэрнатыўныя шляхі руху праз граніцу.

Сачыце за абстаноўкай перад пунктамі пропуску на нашым інтэрнэт-партале.