Баннеры на главную бел

Грамадзяне Латвіі рады беларускаму «бязвізу» і спадзяюцца на яго працяг

29.04.2022

З 15 красавіка ў Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для грамадзян (неграмадзян) Латвіі і Літвы. Ён працягнецца да 15 траўня. За два тыдні «бязвізавай магчымасцю» скарысталіся 10785 іншаземцаў: 7259 грамадзян Літвы, 2503 грамадзяніна і 1023 неграмадзяніна Латвіі.

Грамадзяне Латвіі рады беларускаму «бязвізу» і спадзяюцца на яго працяг

Напярэдадні святочных выхадных у пункце пропуску Грыгораўшчына на граніцы з Латвіяй нязвыкла ажыўлена. Усе палосы афармлення на ўезд у Беларусь запоўнены аўтамабілямі на латвійскіх нумарах. Праз гэты пагранпераход за 14 дзён па «бязвізу» ў Беларусь уехалі 1102 іншаземца.

- Мы чыталі ў сваіх СМІ, што на беларускай граніцы стаяць у чарзе па 7 гадзін, і ўсіх спрабуюць вербаваць, але ўсё гэта аказалася няпраўдай, - смеючыся расказвае жыхар латвійскай сталіцы Аляксандр. Мужчына з жонкай едзе наведаць сваякоў у Наваполацк.

- Мы жывем у Рызе, ехалі доўга, але праскочылі на граніцы вельмі хутка. Мы не прыязджалі ў Беларусь ужо тры гады, а тут бязвіз - чаму не? Вельмі задаволены, што нам дазволілі ездзіць без візы, і хочам прыехаць летам на “Славянскі Базар” у Віцебск, - дзеліцца пара.

Аляксандр і Наталля яшчэ не вырашылі, якія сувеніры купяць у Беларусі, але жанчына адзначыла добрую якасць беларускай пасцельнай бялізны і касметыкі. Сям'я пагасцюе у Наваполацку каля тыдня. Муж і жонка спадзяюцца, што бязвізавы рэжым працягнецца.

Беларусь па-ранейшаму прытрымліваецца прынцыпу добрасуседства і мае намер у далейшым умацоўваць сяброўскія адносіны з іншымі народамі.