Навіны

Пагранічнікі ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў

05.05.2022

Напярэдадні святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі, пагранічнікі на чале са Старшынёй Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнантам Анатолем Лапом усклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы загінуўшых у гады нямецка-фашысцкай акупацыі на бульвары Талбухіна ў Мінску.

Пагранічнікі ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў

Тут пахаваны астанкі савецкіх ваеннапалонных, пакараных партызан і падпольшчыкаў, мірных жыхароў, знішчаных у выніку карных акцый у ваенныя гады. Магілу пашыралі і ў пасляваенны час пры выяўленні шматлікіх раней невядомых пахаванняў ахвяр вайны. З 10 тысяч пахаваных вядомы імёны толькі 245 чалавек.

У гэтыя майскія дні святочныя мерапрыемствы і ўрачыстыя цырымоніі ўшанавання памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны пройдуць як у сталіцы, так і ва ўсіх органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.