Баннеры на главную бел

Грамадзянам Літвы і Латвіі з 15 красавіка дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь

14.04.2022

На фоне працяглых каранавірусных абмежаванняў у грамадзян суседніх краін ЕС у цяперашні час няма магчымасці наведаць сваякоў у Беларусі з прычыны адсутнасці віз. Улічваючы дадзеныя абставіны, а таксама ў сувязі з набліжэннем праваслаўных і каталіцкіх рэлігійных святаў, кіраўніцтвам краіны прадастаўлена права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Беларусі грамадзянам Латвіі (а таксама тым, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі) і Літвы.

Грамадзянам Літвы і Латвіі з 15 красавіка дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь

Перасякаць граніцу без візы для названай катэгорыі грамадзян будзе магчыма ў пунктах пропуску на беларуска-латвійскім і беларуска-літоўскім участках граніцы. Гэты парадак будзе дзейнічаць з 00 гадзін 15 красавіка па 15 мая ўключна. На працягу гэтага перыяду грамадзяне Латвіі (а таксама тыя, хто мае статус неграмадзяніна Латвіі) і Літвы могуць скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь неабмежаванае колькасць разоў і знаходзіцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Таксама ім дазволена наведванне пагранічнай зоны без пропуску. Для гэтага пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь у пункце пропуску неабходна вусна паведаміць супрацоўніку органаў пагранічнай службы аб намеры наведаць пагранічную зону, указаць населеныя пункты і мэту іх наведвання.

Нагадваем, што для ўезду ў Рэспубліку Беларусь усім іншаземным грамадзянам неабходна прад'явіць сапраўдны дакумент для выезду за граніцу, зялёную карту (пры праездзе на аўтамабілі), адмоўны ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі, а таксама мець пры сабе медыцынскую страхоўку.