Навіны

Беларусь разглядае пытанне бязвізавага ўезду для грамадзян суседніх краін

13.04.2022

У інтарэсах умацавання добрасуседскіх адносін і развіцця ўязнога турызму зараз беларускім бокам разглядаецца пытанне аб прадастаўленні грамадзянам суседніх дзяржаў ЕС права бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Беларусі.

Беларусь разглядае пытанне бязвізавага ўезду для грамадзян суседніх краін

Адначасова Дзяржпагранкамітэтам распрацоўваецца механізм, які дае магчымасць гэтай катэгорыі грамадзян наведваць пагранічную зону без пропуска.

Пасля адмены каранавірусных абмежаванняў на перасячэнне беларускай граніцы фіксуецца павелічэнне колькасці іншаземных грамадзян, якія прыбываюць з суседніх краін ЕС.