Навіны

Часовыя абмежаванні на перасячэнне беларускай граніцы будуць зняты з 3 красавіка. Расказваем, што зменіцца

01.04.2022

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 года нумар 197 «Аб змяненні Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» ад 30 кастрычніка 2020 года нумар 624» адменены раней уведзеныя абмежаванні на перасячэнне граніцы ва ўмовах COVID-19.

Часовыя абмежаванні на перасячэнне беларускай граніцы будуць зняты з 3 красавіка. Расказваем, што зменіцца

З 00:00 3 красавіка для грамадзян Беларусі ўезд у краіну і выезд не абмежаваны. ПЦР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі) не патрабуецца.


Для іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства ўезд у Беларусь і выезд таксама не абмежаваны. Разам з тым, для ўезду іншаземцам неабходны ПЦР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі).


Адзначаем, што неабходнасць наяўнасці ПЦР-тэсту (сертыфіката) для ўезду ў Беларусь не распаўсюджваецца на іншаземцаў, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку на тых, хто рухаецца транзітам праз тэрыторыю іншых краін. Таксама, іншаземным грамадзянам, якія едуць з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі да 15 красавіка ўключна.


Грамадзянам Расіі для ўезду ў Беларусь праз беларуска-расійскі ўчастак граніцы ПЦР-тэст (сертыфікат) не патрэбны.


Нагадаем, што пагранічны кантроль на беларуска-расійскай граніцы беларускімі пагранічнікамі не ажыццяўляецца як на наземным участку, так і ў аэрапортах.


З падрабязнай інфармацыяй аб парадку і правілах перасячэння граніцы вы можаце азнаёміцца на нашым інтэрнет-партале.