Іншаземцам, якія ратуюцца ад баявых дзеянняў, дазволены бязвізавы ўезд з Украіны ў Беларусь да 15 красавіка
У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ва Украіне, Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, транзітнага руху і выезду з Рэспублікі Беларусь іншаземным грамадзянам, якія накіроўваюцца з Украіны ў краіны пастаяннага пражывання.

Бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь будзе дзейнічаць да 15 красавіка ўключна.