Навіны

Адносна інфармацыйнага ўкіду ўкраінскага боку

11.03.2022


Звесткі, паведамленыя афіцыйнымі асобамі Украіны і распаўсюджаныя рознымі інфармацыйнымі рэсурсамі аб нанясенні паветраных удараў расійскай авіяцыяй па тэрыторыі Беларусі, не адпавядаюць рэчаіснасці.


Населены пункт Капані знаходзіцца ў Столінскім раёне ў непасрэднай блізкасці ад граніцы з Украінай. Пагранічнымі нарадамі Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць нясенне службы на гэтым напрамку, гукі выбухаў не фіксаваліся. Таксама на тэрыторыі Беларусі не знойдзена разбурэнняў на мясцовасці.


Дадзены інфармацыйны ўкід з'яўляецца не больш чым дэзінфармацыяй і чарговай спробай украінскага боку ажыццявіць правакацыю.


Для атрымання поўных і дакладных звестак рэкамендуем звяртацца да афіцыйных крыніц інфармацыі Рэспублікі Беларусь.