Навіны

Сёння - 25 гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта пагранвойскаў Рэспублікі Беларусь

11.01.2022

11 студзеня 2022 года споўнілася 25 гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў. У гэты дзень у 1997 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 30 было скасавана Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў (ГУПВ) пры Савеце Міністраў.

Сёння - 25 гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта пагранвойскаў Рэспублікі Беларусь

На яго базе створаны Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. Старшынёй ДКПВ Указам Прэзідэнта ад 13 студзеня 1997 года нумар 36 назначаны генерал-маёр Аляксандр Паўлоўскі (воінскае званне "генерал-лейтэнант" прысвоена ў 1998 годзе).

Гэта буйная рэарганізацыя ў сістэме аховы дзяржаўнай граніцы маладой краіны была выклікана шэрагам важкіх прычын. Разам з падзеннем жалезнай заслоны на заходніх рубяжах рэзка вырас пасажырапаток. Так, у 1995 годзе толькі праз асобны кантрольна-прапускны пункт Брэст прайшлі праз граніцу больш за 9 млн чалавек. Існуючая пагранічна-мытная інфраструктура не была разлічана на такую нагрузку, пагранічнікам-кантралёрам даводзілася працаваць у экстрэмальных умовах.

Аператыўная абстаноўка, якая складвалася ў тыя гады на дзяржаўнай граніцы, была складаная. Істотны ўплыў на яе аказвала пастаяннае павышэнне актыўнасці міжнародных злачынных структур, узрастанне маштабаў кантрабанды, зброі, наркотыкаў, стратэгічнай сыравіны. Сур'ёзную пагрозу Рэспублікі Беларусь, усёй Еўропе ўяўляла транзітная незаконная міграцыя, якая суправаджалася развіццём нехарактэрных раней для Беларусі форм злачыннасці. Правоз "жывога" тавара стаў часткай крымінальнага бізнэсу, прыбыткі ад якога нараўне з кантрабандай наркотыкаў і зброі складалі аснову ценявой эканомікі і звязанай з ёю злачыннасцю.

На граніцы з`явіліся першыя арганізаваныя групы і групоўкі. Калі ў 1992 годзе пагранічнікі рэспублікі затрымалі 211 парушальнікаў, то ў 1995 - іх колькасць дасягнула звыш 4600.


Гэтыя фактары ў сукупнасці сталі прычынай змянення арганізацыйна-штатнай структуры часцей і падраздзяленняў пагранічных войскаў, павелічэння іх колькасці. Перад пагранічнікамі стаялі задачы па ўладкаванню самой граніцы і аснашчэнню яе інжынернымі сродкамі, стварэнню пагранічнай інфраструктуры - пунктаў пропуску, узвядзенню будынкаў і збудаванняў, пастоў, застаў і камендатур. Таксама ўзнікала вострая неабходнасць у стварэнні нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі афіцэрскіх пагранічных кадраў.


Беларуская пагранічная служба на працягу ўсяго дзесяцігоддзя «ліхіх» 90-х праходзіла жорсткі іспыт на прафпрыдатнасць. У цяжкіх буднях загартавалася вытрымка, стойкасць і прафесіяналізм асабовага складу пагранатрадаў, пунктаў пропуску, пілотаў авіяэскадрыллі, байцоў спецназа і іншых падраздзяленняў граніцы.


Стварэнне Дзяржкампагранвойскаў (у 2007-м пераўтвораны ў Дзяржпагранкамітэт) пазітыўна адбілася на ўтрыманні агульнай сітуацыі пад кантролем і дазволіла правесці шэраг значных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне аховы ўсіх участкаў беларускай граніцы. Так, згодна з Указам Прэзідэнта "Аб мерах па ўзмацненню аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь" у ліпені 1997 года 86-ы Брэсцкі атрад і АКПП "Брэст" былі рэарганізаваны ў Брэсцкую пагранічную групу. У жніўні - верасні створаны Лідскі і Гомельскі пагранічныя атрады.

У рамках Дагавора аб сумесных намаганнях па ахове дзяржаўнай граніцы Беларусі, заключанага паміж Беларуссю і Расіяй 21 лютага 1995 г. і які ўступіў у сілу 11 мая 1995 г., была прынята першая Саюзная праграма па ўладкаванню граніц у 1996—2001 гг. Для яе рэалізацыі з саюзнага бюджэту было выдзелена 222700000 рас. рублёў, якія былі скарыстаны на ўладкаванне пагранічнай інфраструктуры дзвюх краін.


Важнымі момантамі для пагранічных калектываў сталі ўручэнні часткам Баявых Сцягаў. З прыняццем Указа Прэзідэнта краіны № 321 ад 4 чэрвеня 1997 года з'явілася магчымасць захавання і атрыманне ў спадчыну слаўных традыцый пагранічнікаў - папярэднікаў. Таксама засноўваўся галоўны Сцяг пагранічных войскаў Беларусі. Яго ўручыў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе 26 траўня 1998 года. Баявы сімвал прыняў Старшыня ДКПВ генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлоўскі.


Наступныя гады паказалі правільнасць прынятага рашэння Кіраўніком дзяржавы аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск. Фактычна гэта аснова фарміравання ў Беларусі высокапрафесійнай, добра аснашчанай, тэхналагічнай, сучаснай пагранічнай службы, якая эфектыўна і надзейна і абараняе граніцы суверэннай Беларусі.