Навіны

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Дзяржпагранкамітэт аказаў дапамогу ў пошуку родных бежанцаў

27.11.2021

У час візіту ў транспартна-лагістычны цэнтр "Брузгі" да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дапамогай у вышуку сваіх родных звярнулася бежанка з Ірака.

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Дзяржпагранкамітэт аказаў дапамогу ў пошуку родных бежанцаў

Падчас праведзеных мерапрыемстваў удалося ўстанавіць, што яна разам з сынам, нявесткай і траімі ўнукамі прыбылі ў Мінск авіярэйсам з Турцыі 1 кастрычніка. Праз два дні яны разам з іншымі бежанцамі прайшлі на тэрыторыю Польшчы ў надзеі атрымаць прытулак у краінах Еўрасаюза.


Калі на польскай тэрыторыі іх паспрабавалі затрымаць, яе сваякі аддзяліліся ад групы. Падобнае рашэнне было шанцам застацца незаўважаным і магчымасцю пазбегнуць гвалтоўнага выцяснення з краіны.


Жанчыну і іншых бежанцаў жорстка затрымалі польскія сілавікі і з выкарыстаннем фізічнага гвалту, пагроз ужывання зброі, службовых сабак і спецыяльных сродкаў прымусілі перайсці беларускую граніцу.


Іншая група, у якой знаходзіліся сын, нявестка і двое дзяцей, была змешчана ў закрыты лагер на тэрыторыі Польшчы. Людзі там знаходзяцца ў нечалавечых умовах, не маюць магчымасці звязацца са сваякамі і папрасіць дапамогі, а сам лагер знаходзіцца пад узмоцненай аховай. Невыноснасць пражывання ў такіх "гуманных" умовах пацвярджаецца і нядаўнімі бунтамі бежанцаў у польскіх лагерах, якія былі жорстка задушаны польскімі сілавікамі.


Трэцяе дзіця зараз знаходзіцца на тэрыторыі Германіі, пра сваё месца знаходжання ён паведаміў сваім сваякам у Іраку, а таксама паразмаўляў са сваёй бабуляй па тэлефоне.


Грамадзянка Ірака звяртаецца з просьбай да ўладаў Польшчы і Германіі дапамагчы ўз'яднацца з сям'ёй.