Баннеры на главную бел

Дзяржпагранкамітэт адкрыты для дыялогу па рашэнні праблем бежанцаў

23.11.2021

У Мінску 23 лістапада адбылася сустрэча старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі генерал-лейтэнанта Анатоля Лапо з рэгіянальным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) па краінах Паўднёва-Усходняй і Усходняй Еўропы, а таксама Цэнтральнай Азіі спадарыняй Рэнатай Хельд і намеснікам дырэктара Бюро Еўропы Упраўлення Вярхоўнага Камісара па справах бежанцаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (УВКБ ААН) спадарыняй Анжэлай Лі Росі.

Дзяржпагранкамітэт адкрыты для дыялогу па рашэнні праблем бежанцаў

Бакі разгледзелі бягучую сітуацыю, звязаную з нерэгулярнымі мігрантамі, якія знаходзяцца на граніцы Беларусі і Польшчы. Акрамя таго, абмеркавалі ўзаемадзеянне ўсіх уцягнутых арганізацый для аказання дапамогі дадзенай катэгорыі асоб.


Анатоль Лапо адзначыў, што Дзяржпагранкамітэт адкрыты для дыялогу з усімі зацікаўленымі бакамі. Беларуская пагранічная служба прыкладае максімум намаганняў для вырашэння сітуацыі з бежанцамі, якія накіроўваюцца ў краіны Еўрасаюза.

Па выніках сустрэчы бакі дасягнулі дамоўленасцей па далейшаму супрацоўніцтву ў гэтым кірунку.