Баннеры на главную бел

Бежанец аб літоўскіх пагранічніках: білі, абражалі, забралі грошы і дакументы, абыходзіліся як з жывёламі

19.10.2021

Учора, 18 кастрычніка, беларускімі пагранічнікамі выяўленая група бежанцаў на лініі літоўска-беларускай граніцы. Некаторыя з іх змерзлі і настолькі былі знясіленыя, што ляжалі на халоднай зямлі. На працягу ўсяго гэтага часу на суседнім баку знаходзіліся літоўскія ваеннаслужачыя.



Іншаземцы распавялі, што ў адказ на заяўленае хадайніцтва аб наданні статусу бежанца літоўскі бок патрабаваў іх прайсці ўглыб Літоўскай Рэспублікі. Ужо на месцы ў іх адабралі грошы і дакументы, білі, абражалі, ужывалі электрашокер, адмаўлялі ў ежы і вадзе, разбілі тэлефоны ў тых, хто не паспеў схаваць. Затым літоўскія сілавікі прывезлі 11 чалавек, грамадзян Судана, Емена, Ірана, Нігерыі і Малі, на лінію граніцы і паспрабавалі выціснуць на беларускую тэрыторыю.

Бежанцы таксама адзначылі, што літоўскія ваеннаслужачыя разбівалі іх тэлефоны, каб фота і відэа матэрыялы, якія захоўваліся на прыладах, не былі перададзеныя журналістам і міжнародным арганізацыям.

Публічная агалоска супрацьзаконных спосабаў і метадаў абыходжання з бежанцамі не выгадная ні Літве, ні Польшчы, ні Латвіі.