Баннеры на главную бел

Спаборніцтвы кінолагаў прайшлі ў Мінску

19.10.2021

Адзінаццаць каманд сілавога блока і розных прадпрыемстваў Беларусі спаборнічалі за званне лепшага ў сваёй галіне.

Спаборніцтвы кінолагаў прайшлі ў Мінску

38 кінолагаў са сваімі службовымі сабакамі на працягу тыдня паказвалі здольнасці сваіх гадаванцаў з паслухмянасці, пошуку і выяўленню наркатычных сродкаў, а таксама выбуховых рэчываў, зброі і боепрыпасаў.

Сабакі шукалі забароненыя рэчывы і прадметы ў багажы, у грузавых і легкавых аўтамабілях, а таксама ў памяшканні і на чалавеку.

Усе ўдзельнікі паказалі высокія вынікі ў пошуку, якія пацвярджаюць іх майстэрства. Па выніках спаборніцтваў каманда Дзяржпагранкамітэта заняла першае агульнакаманднае месца ў спартыўнай дысцыпліне «Пошук і выяўленне наркатычных сродкаў».

У камандным першынстве па «пошуку і выяўленню выбуховых рэчываў, зброі і боепрыпасаў» лепшай стала каманда спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз".

У асабістым першынстве, а таксама ў абсалютным асабістым першынстве сярод спартыўных пар, якія выступаюць у спартыўнай дысцыпліне «Пошук і выяўленне наркатычных сродкаў» супрацоўнікі органаў пагранслужбы занялі прызавыя месцы. Другую прыступку п'едэстала занялі Лінга Віталь са службовым сабакам Гром, а трэцюю – Дзмітрый Валачковіч са службовым сабакам Грызлі. Спецпрыз «Лепшая спартыўная пара» у гэтай дысцыпліне атрымала Алена Петрык са службовым сабакам Тиана.

У намінацыі «Самы хуткі пошук» сярод спартыўных пар, якія выступаюць у дысцыпліне «Пошук і выяўленне выбуховых рэчываў, зброі і боепрыпасаў» лепшымі стала Алена Цупранава са службовым сабакам Памір.

Спецыяльны прыз «Спартыўнае даўгалецце» па праве заваявалі службовы сабака Гром і яго інструктар Віталь Лінга.

Віншуем пераможцаў і прызёраў турніру!