Баннеры на главную бел

Рашэння Калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы павысяць эфектыўнасць пагранічнай службы

01.10.2021

У рабоце 55-га пасяджэння Калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 30 верасня ў Сочы, прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь на чале з генерал-лейтэнантам Анатолем Лапо і прадстаўнікі Пагранічнай службы ФСБ Расіі на чале з першым намеснікам дырэктара – кіраўніком Пагранічнай службы Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі генералам арміі Уладзімірам Куляшовым.

Рашэння Калегіі Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы павысяць эфектыўнасць пагранічнай службы

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі рэалізацыю ўзгодненай пагранічнай палітыкі, забеспячэнне пагранічнай бяспекі на знешняй граніцы і прыгранічнай тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, а таксама ўдасканаленне ўзаемадзеяння органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і пагранічных органаў Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі.

Адно з важных пытанняў, разгледжаных на Калегіі, звязана з удасканаленнем інфраструктуры дзяржаўнай граніцы і тэхнічнай аснашчанасцю падраздзяленняў граніцы ў рамках рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы.

Па завяршэнні працы Калегіі кіраўнікі дэлегацый падпісалі дакументы, якія вызначаюць дзейнасць Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы на наступны год. Яны адзначылі, што прынятыя рашэнні дазволяць павысіць узровень аператыўнага рэагавання па спыненне правапарушэнняў на знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы ў 2022 годзе і павысіць эфектыўнасць дзейнасці пагранічных ведамстваў.