Баннеры на главную бел

Яшчэ адзін лось стаў ахвярай загарод - цяпер польскіх

13.09.2021

На польска-беларускай граніце інтэнсіўна ўзводзіцца плот з калючага дроту. Менавіта ён і стаў прычынай смерці лася. Інцыдэнт адбыўся на ўчастку пагранзаставы «Бяляны» Гродзенскай пагрангрупы.



Жывёла праламала агароджу пры пераходзе з Польшчы ў Беларусь, аднак з-за атрыманых цяжкіх рэзаных траўмаў праз некалькі метраў загінула. Частка польскай «канцэрціны» засела ў целе жывёлы.

Гэта ўжо трэці выпадак, калі ад «эфектыўных мер» суседніх краін ЕС атрымліваюць калецтва і гінуць жывёлы.