Баннеры на главную бел

Польскія пагранічнікі прывозяць бежанцаў да граніц Беларусі

13.09.2021

На ўчастку заставы «Тушэмля» Гродзенскай пагрангрупы зафіксавана, як польскія пагранічнікі 12 верасня падвезлі да лініі граніцы групу бежанцаў.



Схаваўшы людзей у глыбіні лесу, сілавікі адправіліся ў разведку, каб пераканацца ў адсутнасці з боку Беларусі пагранічных нарадаў. Пасля гэтага польскія вартавыя граніцы планавалі таемна выцесніць чарговую групу бежанцаў у Беларусь.

Аднак дзякуючы дзеянням беларускіх пагранічнікаў дадзеная спроба была спынена.