Баннеры на главную бел

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрыманы двое іншаземцаў з падробленымі пашпартамі

14.09.2021

Раніцай 12 верасня пры афармленні рэйса «Баку - Мінск» на ўезд у Беларусь увагу пагранічнікаў прыцягнула маладая пара, якая відавочна нервавалася. Пры праходжанні пагранічнага кантролю яны прад'явілі для праверкі пашпарта Сейшэльскіх выспаў, у якіх былі прыкметы поўнай падробкі.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрыманы двое іншаземцаў з падробленымі пашпартамі

Пры правядзенні спецыяльнай праверкі дакументаў было ўстаноўлена, што ўсе старонкі пашпартоў былі цалкам падробленыя, а тэкст нанесены звычайнай лазернай друкаркай. Падчас агляду асабістых рэчаў пагранічнікі выявілі сапраўдныя пашпарты грамадзян Конга.

Іншаземные грамадзяне затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. За спробу незаконнага перасячэння граніцы іх чакае штраф да 100 базавых велічын. Акрамя таго, за выкарыстанне падробленых дакументаў парушальнікам можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.