Баннеры на главную бел

Відэафакт: літоўскія сілавікі не перашкаджаюць парушэнню граніцы

17.09.2021

У пункце спрошчанага пропуску Геранёны Лідскага пагранатрада зафіксаваны факт парушэння беларускай граніцы грамадзянскай асобай з боку Літвы.

Відэафакт: літоўскія сілавікі не перашкаджаюць парушэнню граніцы

На відэа выразна відаць, як двое мужчын і літоўскі сілавік ушчыльную падышлі да лініі літоўска-беларускай граніцы, пазначанай на дарожным палатне белай лініяй. У нейкі момант адзін з мужчын наўмысна перасёк яе, зрабіў фота і вярнуўся назад у Літву.

Варта падкрэсліць, што парушэнне граніцы адбывалася ў прысутнасці прадстаўніка літоўскага сілавога ведамства, які не распачаў ніякіх дзеянняў для недапушчэння парушэння граніцы.