Баннеры на главную бел

На беларуска-літоўскай граніцы пагранічнікі ўжылі зброю па беспілотным мотапараплане

01.07.2021

Ноччу 29 чэрвеня ў раёне вёскі Суботнікі Іўеўскага раёна пагранічны нарад выявіў лятальны апарат, які выконваў палёт паблізу беларуска-літоўскай граніцы на вышыні каля 100 метраў. Падчас пераследу пагранічнікі неаднаразова папераджальна ўжылі асвятляльныя патроны.

На беларуска-літоўскай граніцы пагранічнікі ўжылі зброю па беспілотным мотапараплане

Гэта дазволіла вызначыць факт дыстанцыйнага кіравання лятальным апаратам. З мэтай недапушчэння парушэння выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачымі прыняты ўсе меры для прымусовай пасадкі беспілотнага мотапараплана, у тым ліку быў адкрыты агонь з табельнай зброі. 

Папярэдні агляд паказвае на саматужную вытворчасць канструкцыі, а дыстанцыйнае кіраванне – на магчымасць выкарыстання лятальнага апарата для незаконнага перамяшчэння праз граніцу як таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, так і іншых грузаў, якія ўяўляюць небяспеку.

У цяперашні час праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, усталёўваецца кола асоб, якія маюць дачыненне да парушэння выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь.

Дзяржпагранкамітэт папярэджвае, што выкарыстанне лятальных апаратаў у пагранічнай паласе забаронена, а пагранічнікі маюць права прымяняць зброю для прадухілення парушэння дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.