Баннеры на главную бел

Брэсцкія пагранічнікі затрымалі парушальнікаў граніцы з Турцыі і Узбекістана

29.06.2021

28 чэрвеня вайскоўцы пагранічнай заставы "Тамашоўка" затрымалі грамадзян Турцыі і Узбекістана, якія парушылі беларуска-ўкраінскую граніцу.

Брэсцкія пагранічнікі затрымалі парушальнікаў граніцы з Турцыі і Узбекістана

Парушальнікі граніцы пазнаёміліся ў Стамбуле, дзе грамадзянін Узбекістана навучаў мясцовага жыхара нямецкай мове. Пасля аднаго з заняткаў вучань прапанаваў разам адправіцца ў Германію ў пошуках лепшых умоў жыцця. Самым простым спосабам палічылі нелегальны.

Маршрут парушальнікаў праходзіў праз Львоў. Затым мужчыны даехалі да прыгранічнага Шацка. Там «турысты» ўзялі напракат ровары і накіраваліся да беларуска-ўкраінскай граніцы, пасля парушэння якой таксама мелі намер незаконна перасячы граніцу з Польшчай. Аднак былі затрыманыя пагранічным нарадам.

У цяперашні час абодва замежнікі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу памерам 10 базавых велічынь і дэпартаваныя з забаронай уезду ў Рэспубліку Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.