Навiны

RSS

16.05.2012

Прыбралася?

Жыхарка Гродна, заязджаючы ў Беларусь з Польшчы раніцай 15 мая ў пункце пропуску "Брузгі", выклікала абгрунтаваныя падазрэнні ў супрацоўнікаў пагранічнага кантролю. Не жадаючы дэклараваць камерцыйную партыю трыкатажных вырабаў, жанчына вырашыла схаваць яе ў прамым сэнсе на сабе.
16.05.2012

Нятанная партыя

96 мільёнаў  рублёў - такая сума ацэнкі тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў, выяўленых брэсцкімі пагранічнікамі 14 мая ў раёне н.п. Хмялішча Маларыцкага раёна.

Нагадаем, пагранічны нарад выявіў у лесе 2 легкавыя аўтамабілі «Audi» вельмі патрапанага выгляду без вадзіцеляў. У іншамарках знаходзілася партыя тавараў, прызначаных для пераброса ва Украіну: 15 карабоў цыгарэт беларускай вытворчасці (9750 пачкаў) і 3 мяхі са станкамі для галення маркі «Рапіра» (13910 шт.).

15.05.2012

«Індыйскі» канал абарваўся

Васьмярых грамадзян Індыі без дакументаў затрымалі сёння ноччу брэсцкія пагранічнікі ў лініі беларуска-польскай граніцы.

Да незаконнага яе перасячэння мужчыны старанна падрыхтаваліся. Пад'ехаўшы да лініі граніцы на легкавым аўтамабілі "Mercedes» пад кіраўніцтвам памагатага, як мяркуецца, нашага суайчынніка, грамадзяне Індыі расчахліць альпінісцкае абсталяванне.
14.05.2012

«Царкоўная крама» засталася без тавару

Падобна на тое, што нелегальныя гандлёвыя кропкі па рэалізацыі рознага роду царкоўнага начыння дзейнічаюць у Беларусі. Бо як яшчэ растлумачыць той факт, што ўжо другі раз за тыдзень у Беларусь з Украіны невядомыя спрабуюць у абыход заканадаўства завезці буйныя партыі царкоўных прыналежнасцяў.
14.05.2012

У гэтыя сеткі ўжо ніхто не трапіць

Буйныя страты панеслі ў мінулыя выхоаныя браканьеры.
На ўчастках аховы граніцы Гомельскай пагранічнай групы і Пінскага пагранатрада былі выяўленыя 16 сетак агульнай даўжынёй каля 1,2 кіламетра. Прылады для незаконнага лоўлі рыбы браканьеры паставілі на рэках Прыпяць і Днепр, а таксама на возеры Белае.
14.05.2012

Не дачакаліся сваёй гадзіны

Уначы 14 мая ў рамках правядзення аперацыі «Захад-2012» па аператыўнай інфармацыі пагранічны нарад непасрэдна побач з лініяй дзяржаўнай граніцы з Украінай - у раёне н.п. Хмялішча Маларыцкага раёна - выявіў 6 крабоў цыгарэт беларускай вытворчасці.

11.05.2012

Царкоўныя рэчы кантрабандай

Разнастайныя прыналежнасці, якія выкарыстоўваюцца пры набажэнстве ў царкве, сталі прадметамі нелегальнага перамяшчэння праз украінска-беларускую граніцу ўвечары 10 мая.
10.05.2012

Сляды прывялі да лініі граніцы

65 буйнагабарытных сумак і 9 каробак з разнастайным грузам удалося перанесці праз украінска - беларускую дзяржаўную граніцу невядомым напярэдадні 9 мая. Але вось удала «размеркаваць» вопратку, абутак, пальчаткі, аксэсуары да мабільных тэлефонах і іншыя гаспадарча-бытавыя тавары не атрымалася.
10.05.2012

VIP-пераброс

Актыўнае супрацоўніцтва беларускіх пагранічнікаў з украінскімі калегамі дапамагло аператыўна спыніць спробу нелегальнага перамяшчэння тытунёвай прадукцыі.
10.05.2012

Пазаштатная сітуацыя

Вечарам 8 мая пагранічны нарад Полацкага пагранатрада ў 3 метрах ад граніцы на тэрыторыі Літвы заўважыў мужчыну, які доўгі час не падаваў ніякіх прыкмет жыцця.