Государственный пограничный комитет Республики Беларусь

Информационный портал


Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Вы можаце падаць электронны зварот у адрас Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, толькі запоўніўшы адну з спецыяльных формаў (для фізічных або юрыдычных асоб), размешчаных на дадзенай старонцы ніжэй.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;

- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

- выклад сутнасці звароту;

- адрас электроннай пошты грамадзяніна;

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спыненая перапіска.

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 18 июля 2011 г. № 300-З
Об обращениях граждан и юридических лиц