Государственный пограничный комитет Республики Беларусь

Информационный портал


Канфлікт на мяжы: паліцэйскія ўжылі газавыя балончыкі

  03.06.2015      783 Источник: Радые Рацыя

У аўторак, 2 чэрвеня, на пункце пропуску Баброўнікі-Бераставіца разгарэўся сур’ёзны канфлікт паміж беларусамі, якія вярталіся з Польшчы і іншых еўрапейскіх краін з супрацоўнікамі польскай паліцыі.

Кожны з беларусаў, хто вяртаўся дамоў, станавіліся ў адно калейку: машына за машый побач з аўтафургонамі. Паміж аўтафургонамі і легкавымі аўтамабілемі яшчэ быў праезд. Але, аказваецца, за 1 кіламетр да мяжы польскі бок паставіў дарожны знак. Згодна гэтаму знаку збоку па праваму боку павінны стаяць аўтафургоны, побач, у прытык з імі, легкавыя аўтамабілі, потым аўтобусы і адна левая палася руху з Беларусі ўбок Польшчы. Вось пра гэта нібыта паведамляў знак. Але дарога каля Баброўнікаў вузкая і не дужа прыстасаваная да руху.

Таму ў апошнія дзесяцігоддзі калейкі машын станавілася так, каб зручна было рухацца і аўтафургонам, і легкавым машынам, бо аўтобусаў прыязджае вельмі мала і яны адразу едуць на мытню. У аўторак польскай паліцыі, якая кантралюе рух аўтамабіляў на дарогах, гэта не спадабалася і яны вырашылі перакінуць калейку ў правы бок па руху.  Але ўсё гэта можна было зрабіць спакойна, рэгулюючы рух машын. Тым не менш, яны груба абыйшліся з беларусамі, ствараючы канфлікт на мяжы.

Пасля размоў і крыку, паліцыянты дасталі газавыя палончыкі і пачалі пырскаць людзям у вочы. У першых машынах ехала шмат жанчын з дзецьмі. Ад газу многія проста падалі, іх падхоплівалі людзі і крычалі на польскіх паліцыянтаў: “Што вы робіце?!”. Але паліцыянты рабілі сваё. Дзесяткі людзей атрымалі газавыя апёкі. Пачалася сутычка. На дапамогу польскім паліцыянтам прыехалі і польскія пагранічнікі. Людзі прасілі выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу, аказвалі самастойна дапамогу адзін аднаму. Тады паліцыянты пачалі сілай запіхваць беларусаў у сваю машыну і выпісваць штрафы.

Адной жанчыне з Віцебскай вобласці, якая мае карту паляка, выпісалі штраф у памеры 1100 злотых, маўляў яна напала на паліцыянтаў. Па 100 злотых атрымалі штрафы і іншыя беларусы, якія ехалі дамоў. Канфлік на мяжы працягваўся больш за адну гадзіну. А потым паліцыянты ўсё ж пачалі па некалькі машых выпускаць на мытню.

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter




ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ