Государственный пограничный комитет Республики Беларусь

Информационный портал


Дом для пагранічнікаў

  29.10.2014      543 Источник: Polese.by

Святочнае адкрыццё жылога 24-кватэрнага дома для пагранічнікаў, якія служаць у аддзеле пагранічнай службы Рэчыца, адбылося ранкам 24 кастрычніка па вуліцы Церашковай у Століне. У даволі сціслыя тэрміны гэты прыгожы чатырохпавярховы дом быў пабудаваны работнікамі Столінскай ПМК-24. Таксама набыла належны выгляд і дваравая тэрыторыя – з”явіліся лавачкі, горка, арэлі.

Гукі аркестра было чуваць здалёк. Ля дома сабраліся пагранічнікі і члены іх сямей. Праз пэўны час запаветныя ключы ад кватэр атрымаюць 23 пагранічнікі. Да прысутных звярнуўся начальнік Пінскага пагранічнага атрада палкоўнік Ігар Мікалаевіч Гутнік, які павіншаваў пагранічнікаў з гэтай знамянальнай падзеяй у іх жыцці. Таксама ён адзначыў, што ў плане выдзялення жылля Столін наперадзе Пінска, дзе ёсць толькі 10 службовых кватэр для пагранічнікаў. Павіншаваў прысутных і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко, які адзначыў, што калі ёсць дах над галавой, то і жыць лягчэй. Таксама ён выказаў думку, што цяпер будзе парадак не толькі на граніцы, але і ля дома. Павіншаваў людзей у пагонах і начальнік Столінскай ПМК-24 Яраслаў Паўлавіч Савіч,
які перадаў сімвалічны ключ начальніку Пінскага пагранічнага атрада.

Прыемна адзначыць, што новыя кватэры – не з голымі сценамі. У кожнай – неабходны набор мэблі для кожнага пакоя. Новая кухня, сучасныя халадзільнік, газавая пліта. Застаецца толькі павесіць люстры, шторы – і можна камфортна жыць.

Пасля ўручэння ключоў і ўрачыстага пераразання чырвонай стужкі дом і кожную кватэру асвяціў настаяцель Свята-Узнясенскай царквы г. Століна айцец Мікалай.
Дарэчы, будаўніцтва дома вялося за сродкі рэспубліканскага бюджэту і абышлося ў 14 млрд 173 млн рублёў.

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter




ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ